25.06.2013
Апошні тэрмін – 28 чэрвеня
Любая грамадская арганізацыя або грамадзянская ініцыятыва, якая з’яўляецца сябрам Асамблеі НДА Беларусі ды мае ідэі наконт удзелу ў агульнанацыянальнай кампаніі «Зробім лепш! – 2013», можа ўзяць удзел у конкурсе на падтрымку ўвасаблення гэтых ідэяў у малых, але важных справах падчас кампаніі.
Мэта конкурсу: актывізацыя грамадства праз прыцягненне грамадзянаў да вырашэння мясцовых праблем. Тэрмін рэалізацыі ідэяў: жнівень – верасень 2013 г.



