29 чэрвеня 2013 г.
Свята традыцыйнай культуры «Зялёныя святкі» пройдзе ў Магілёве 29 чэрвеня на тэрыторыі этна-комплекса ў Казіміраўцы. Яго ладзіць гарвыканкам і «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».
Фэст прымеркаваны да Троіцы. Гурты з розных куткоў Беларусі пакажуць мясцовыя асаблівасці траецкіх святкаванняў.
– «Зялёныя святкі» – характэрная для Магілёўшчыны назва траецкіх святаў, – кажа адна з арганізатараў свята Ганна Сілівончык. – Зялёныя, бо ў гэты перыяд дрэвы і кветкі знаходзяцца ў росквіце. Святкі, бо сюды ўваходзіць цэлы цыкл абрадаў.
На фестываль у Магілёў з’едуцца музыкі і рамеснікі з усёй Беларусі. Сярод удзельнікаў вядомыя беларускі фолк-гурты: «Гуда» і «Горынь», «Кудмень», капэла «На Таку», клуб традыцыйнага танцу «СІТА». Аўтэнтычныя траецкія абрады пакажуць бабулі з Бялыніцкага і Чавускага раёнаў.
Уваход на фэст вольны.
Праезд да прыпынку «Зялёны гай»
Аўтобусы: № 4, 5, 12, 16, 22, 23, 28, 30, 33, 44, 46, 47
Маршрутныя таксі: 8, 10, 12, 23, 26, 26,31, 34, 37, 43
Пляцоўка на мапе https://maps.google.com/maps/ms?msid=2073401212715448
Пачатак: а 12:00
Заканчэнне: а 21:00
Паводле gorad.by
Падзея на vk.com
Магілёў: Свята традыцыйнай культуры «Зялёныя святкі»
28.06.2013