Апошні тэрмін – 10 ліпеня 2013 г.
Міжнародны адукацыйны праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», які рэалізуецца ў партнёрстве з арганізацыяй Belarus Watch, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні, абвесціў конкурс на праходжанне стажыроўкі для беларускіх выкладчыкаў, якія цікавяцца праблематыкай выбараў і назірання за выбарамі. Мэтай стажыроўкі з’яўляецца пашырэнне і ўдасканаленне ведаў у сферы электаральнай праблематыкі для выкладання ў вышэйшых навучальных установах Беларусі.
Першая вочная сесія праекта запланаваная на 5 кастрычніка 2013 г. Працягласць усяго этапа праекта, у рамках якога прадугледжаная стажыроўка – з кастрычніка 2013 г. да вясны 2014 г. (тэрміны будуць удакладненыя дадаткова).
Патэнцыйныя ўдзельнікі стажыроўкі павінны: быць выкладчыкамі беларускіх універсітэтаў; цікавіцца тэматыкай выбараў і назірання за выбарамі і быць гатовымі ўключаць гэтую тэматыку ў выкладаныя курсы; валодаць англійскай мовай; быць гатовымі прыняць удзел ва ўсіх мерапрыемствах стажыроўкі (2-х адукацыйных вочных сесіях у Вільнюсе, 2-х місіях па назіранні і кароткатэрміновай адукацыйнай стажыроўцы).
Крытэрыі адбору: адпаведнасць фармальным крытэрыям конкурсу, якасць матывацыі, магчымасць прымянення атрыманых ведаў у выкладчыцкай дзейнасці.
Каб узяць удзел, неабходна даслаць матывацыйны ліст (у адвольнай форме), CV (з абавязковым пазначэннем месца працы ў цяперашні час і ўзроўня валодання англійскай мовай) на tatsiana.chulitskaya@ehu.lt .
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 ліпеня 2013 г.
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info
«Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка»: Стажыроўка для беларускіх выкладчыкаў
02.07.2013