Апошні тэрмін – 15 ліпеня 2013 г.
АРР «Дзедзіч» запрашае маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі да ўдзелу ў добраахвотніцкім летніку «Залессе 2013», які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 23 па 28 ліпеня.
Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Ужо 4 гады паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.
Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!
Актыўных і пазітыўных маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі запрашаем далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровымі і заўсёды жаданымі гасцямі «Еўрапейскага дому».
Як усё будзе адбывацца?
З 23 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац. Але паколькі дом знаходзіцца ўжо ў досыць высокай ступені гатоўнасці, ахвотныя могуць размясціцца ў самім доме.
Летнік «Залессе-2013» гэта:
- працы на аб’екце 3–4 гадзіны ў дзень;
- сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі;
- канцэрт з ўдзелам Піта Паўлава – аднаго з пачынальнікаў беларускага року;
- вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);
- вандроўка ў Ставы (святая крыніца);
- файер-шоў і свята вады на возеры Катэра;
- вечаровы Open Air;
- дэбаты;
- прыемныя размовы і летнія раманы )))
Каб патрапіць на летнік, трэба:
быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by да 15 ліпеня;
прыехаць;
і застацца ў ганаровай кнізе сябрам «Дома еўрапейскіх сустрэч» назаўжды!!!
Арганізатары летніка забяспечваюць:
- праезд з Берасця і назад;
- размяшчэнне (у намётах або ў доме);
- харчаванне.
Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 15 ліпеня на электронную скрыню: dzedzich@tut.by .
Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8(029) 724–21–16, 8(029) 660–57–41 (Дзмітрый).
Спампаваць анкету-заяўку на ўдзел у летніку: тут
Спампаваць распарадак дня: тут
Спампаваць правілы ўдзелу ў летніку: тут
Мерапрыемства «Укантакце»: тут
Паводле dzedzich.org
Дзедзіч запрашае ў летнік «Залессе 2013»
09.07.2013



