Азнаямленчы візіт у польскую школу для моладзі

05.08.2013

Апошні тэрмін – 25 жніўня 2013 г.

Патрабаванні да ўдзельнікаў: моладзь ва ўзросце 15 – 20 гадоў

Час правядзення: 20 – 30 верасня 2013 г.

Месца правядзення: Новы Сонч, Польшча.

Тэма: моладзевы адукацыйны візіт у адну з першых недзяржаўных школ Польшчы. Дзесяць хлопцаў і дзяўчат з Беларусі, разам з дзесяццю хлопцамі і дзяўчатамі з Польшчы возьмуць удзел у адукацыйных мерапрыемствах, скіраваных на павышэнне адукацыйнага ўзроўню ў тэмах самапрэзентацыі, камунікацыі, вядзення перамоваў. Плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі культуры, бізнесу, грамадскіх арганізацый і мясцовага самакіравання. Акрамя таго, удзельнікі добра правядуць час у падарожжах па маляўнічым рэгіёне Малая Польшча і змогуць падчас заняткаў пазнаёміцца ​​з польскай культурай і завязаць міжкультурны дыялог. Таксама, падчас заняткаў, беларускія ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца ​​з практыкай public achievement – стварэннем груп, мэтай якіх з'яўляецца рашэнне лакальных праблем з дапамогай намаганняў грамадскасці.

Спецыяльныя патрабаванні: прыярытэт будзе надавацца удзельнікам, гатовым да актыўнай грамадзянскай пазіцыі і неабыякавым да грамадскіх праблемаў.

Візы, перакладчык, харчаванне, пражыванне і выдаткі на праезд, а таксама суправаджэнне групы двума апекунамі і каардынатарам, забяспечваюцца прымаючым бокам.

Дэдлайн падачы заявак на ўдзел у праекце – 25 жніўня 2013 г.

Для атрымання кансультацый і анкеты ўдзельніка звяртацца на asswift@gmail.com .

Паводле інфармацыйнага ліста