Прыём заявак – з 16 па 24 верасня 2013 г.; з 23 студзеня па 14 лютага 2014 г.; з 20 сакавіка па 27 сакавіка 2014 г.
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі запрашае ў 2013 – 2014 навучальным годзе да ўдзелу ў гарадскіх мерапрыемствах па беларускай філалогіі:
Беларуская мова
1. Для вучняў 9 класаў: «Скарбы мовы: да 90-годдзя з дня нараджэня М.В.Бірылы» (Тэма: «Лексічнае багацце беларускай мовы»). Прыём заявак для ўдзелу – з 16 па 24 верасня 2013 г.
Беларуская літаратура
1. Для вучняў 6 – 11 класаў: Літаратурная гасцёўня «Думаць вершы». Прыём заявак і твораў – з 23 студзеня па 14 лютага 2014 г.
2. Для вучняў 10 – 11-х класаў: «Знак таленту», прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава. Прыём прэзентацый і заявак для ўдзелу – з 20 сакавіка па 27 сакавіка 2014 г.
на mddm.org
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі: Конкурсы па беларускай філалогіі
19.09.2013