Конкурс «Беларускае LEGO: Пабудуй краіну, у якой будзеш жыць!»

24.09.2013

Апошні тэрмін – 20 лістапада 2013 г.

«Ліберальны клуб» запрашае да ўдзелу ў інтэлектуальным конкурсе «Беларускае LEGO: пабудуй краіну, у якой будзеш жыць!». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы старэйшых класаў, каледжаў, тэхнікумаў і студэнты 1–3 курсаў ВНУ.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы і будуць запрошаныя на трохдзённую школу з удзелам вядомых у Беларусі і за мяжой навукоўцаў і экспертаў у галіне эканомікі, паліталогіі, міжнародных адносінаў.

Каб узяць удзел, неабходна напісаць эсэ аб’ёмам 1000 – 1500 словаў на адну з наступных тэмаў:

• Што такое рынкавыя рэформы?
• Ці справядлівыя рынкавыя рэформы?
• Ці гатовыя беларусы да свабоднага рынку?
• Калі не рынак, то што: ці ёсць альтэрнатывы рынкавым рэформам у Беларусі?
• З чаго пачынаць рынкавыя рэформы ў Беларусі?
• Як правесці рэформу сістэмы адукацыі (ці аховы здароўя)?
• Якой будзе Беларусь праз 20 год?

і даслаць на электронны адрас: liberalclub2008@gmail.com .

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 лістапада 2013 г.

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info