Апошні тэрмін – 30 кастрычніка 2013 г.
Bel.biz абвесціў міжнародны конкурс дзіцячага малюнка «Я – будучы прадпрымальнік!», які праходзіць з 1 верасня 2013 г. Конкурс праходзіць у межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ўжо ў трэці раз. Старшыня журы – мастак Алесь Марачкін.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы дзяцей ад 5 да 12 гадоў. Пераможцы будуць вызначацца ў дзвюх узроставых групах: сярод удзельнікаў 5 – 7 гадоў і 8 – 12 гадоў. Малюнак можа быць выкананы ў любой тэхніцы: фарбамі ці алоўкамі, крэйдамі або ў выглядзе аплікацыі. Галоўнае – ён павінен расказваць пра тое, хто такія прадпрымальнікі ці чым аўтар марыць займацца ў будучыні.
Каб узяць удзел, неабходна даслаць конкурсную работу, а таксама запоўненую анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://drawpreneur.com/participate/new на адрас:
«Цэнтр дзелавых камунікацыяў БЕЛБІЗ»
вул. Фабрыцыуса 4
220007 Минск, Беларусь.
Апошні тэрмін падачы работ – 30 кастрычніка 2013 г.
на gew.by
Конкурс дзіцячага малюнка «Я – будучы прадпрымальнік!»
24.09.2013



