Конкурс для чытачоў, якім ёсць што сказаць

14.10.2013

Апошні тэрмін – 1 сакавіка 2014 г.

У Беларусі ўпершыню абвешчаны конкурс літаратурнай крытыкі імя Адама Бабарэкі. Напішыце пра беларускую кнігу, якую чытаеце цяпер, – заклікаюць арганізатары конкурсу, якімі выступілі Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з сайтам bookster.by.



Намінацыі конкурсу:

• Проза – рэцэнзія на празаічны ці драматычны твор найноўшай беларускай літаратуры (ад 1980-х).
• Паэзія – рэцэнзія на паэтычны твор найноўшай беларускай літаратуры (ад 1980-х)
• Класіка – крытычнае эсэ пра твор беларускай літаратурнай класікі
• Гедройц – рэцэнзія на кнігу, намінаваную на прэмію імя Ежы Гедройца 2014 года.

Конкурс стартуе 14 кастрычніка – у дзень народзінаў самага значнага беларускага крытыка 1920-х гадоў Адама Бабарэкі, аднаго з заснавальнікаў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша», які быў рэпрэсаваны.

Рэцэнзіі можна дасылаць на адрас info@pen-centre.by з пазнакай «Конкурс крытыкаў», да 1 сакавіка 2014 года. Колькасць для аднаго ўдзельніка неабмежаваная. Рэцэнзіі будуць публікавацца на сайце bookster.by. Найлепшыя маладыя крытыкі, якіх вызначыць журы, атрымаюць запрашэнне на майстар-класы вядомых замежных літаратурных крытыкаў з Польшчы, Чэхіі, Швецыі ды Расіі.

– на сайце ПЭН-Цэнтра альбо праз тэлефон: +375 33 6528055 і +375 29 3964960 .