Міністэрства адукацыі знайшло новы спосаб эканоміі: настаўнікаў могуць пазбавіць катэгорыі ці наогул права выкладання

15.10.2013

Дар'я Пуцейка, КП

Уладзімір Анцулевіч: «З гэтага года настаўнікі павінны праходзіць абавязковую пераатэстацыю. У мяне вышэйшая катэгорыя. Я кандыдат фізіка-матэматычных навук. І калі перайшоў з Акадэміі навук у гімназію, адразу стаў працаваць па вышэйшай катэгорыі. Цяпер ўвялі новую катэгорыю – «настаўнік -метадыст». Для яе патрэбны пэўны шэраг умоў: публікацыі, метадычныя матэрыялы, пажадана з грыфам міністэрства ці Нацыянальнага інстытута адукацыі, перамогі вучняў на алімпіядах. У мінулым годзе ў мяне выйшла чатыры кнігі, я лічуся вельмі дасведчаным і вядомым метадыстам. Мае вучні штогод заваёўваюць дыпломы на алімпіядах розных этапаў. Да прыкладу, з пяці прызёраў Мінскай гарадской алімпіяды ў мінулым навучальным годзе чацвёра – мае вучні. Але ў мяне адзін недахоп: у дыпломе, выдадзеным мне 37 гадоў таму, напісана, што мая спецыяльнасць – «фізік». А што выкладчык фізікі – не напісана! Калі высветлілася, што я праходжу па ўсіх параметрах, акрамя аднаго фармальнага, адміністрацыя гімназіі, зацікаўленая ў працягу маёй працы, напісала ліст у Міністэрства адукацыі з просьбай дазволіць мне ў якасці выключэння прайсці атэстацыю. Высвятленне ўсіх абставінаў прывяло да таго, што мне сказалі: «Ды вы ж і па вышэйшай катэгорыі не маеце права працаваць!» Вельмі смешная сітуацыя. Смешная і сумная, я ведаю сотні выдатных спецыялістаў, профіль работы якіх не супадае з запісам у дыпломе, напрыклад, ніхто не рыхтуе выкладчыкаў астраноміі, а такі прадмет выкладаецца ва ўсіх школах.

цалкам у «Камсамольскай праўдзе»