Апошні тэрмін – 4 лістапада 2013 г.
Запрашаем настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства да ўдзелу ў невялікім практычным семінары «Вусная гісторыя на ўроку», які адбудзецца 9 лістапада 2013 г. у Мінску. Мерапрыемства праводзіцца інтэрнет-праектам «Беларускі архіў вуснай гісторыі» і Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Адукацыя без межаў».
На семінары вы:
• даведаецеся, што такое вусная гісторыя і чаму для заняткаў з вучнямі карысныя вуснагістарычныя матэрыялы;
• навучыцеся вядзенню вуснагістарычнага праекта, у якім вучні змогуць збіраць інтэрв’ю сведак часу;
• пабачыце, як можна выкарыстоўваць відэа- і аўдыёзапісы інтэрв’ю сведкаў часу на занятках з вучнямі;
• пазнаёміцеся з распрацоўкамі ўрокаў па гісторыі Беларусі і грамадазнаўству з выкарыстаннем інтэрв’ю сведкаў часу;
• атрымаеце дыск з прыкладамі матэрыялаў такіх урокаў.
Калі вы хочаце паўдзельнічаць, калі ласка, дасылайце заяўкі з пазначэннем кантактнай інфармацыі і матывацыі ўдзелу на адрас volha.dziamidava@gmail.com. Апошні тэрмін падачы: 4 лістапада 2013 г. Колькасць месцаў абмежаваная, перавагу будуць мець тыя, хто раней даслаў неабходную інфармацыю.
Тэлефон для кантактаў: + 375 29 763 88 34 (Вольга).
Паводле інфармацыйнага ліста