Шукаем краязнаўцаў і сведак часу ў Рэчыцкім і Лоеўскім раёнах

03.04.2014

Інтэрнэт-праект Беларускі архіў вуснай гісторыі шукае кантакты краязнаўцаў, а таксама і сведак гістарычных падзей у Рэчыцкім і Лоеўскім раёнах Гомельскай вобласці, дзе 4 — 10 мая  2014 года будзе праходзіць вуснагістарычная экспедыцыя. Дасылайце, калі ласка, інфармацыю на кантактны мэйл info@nashapamiac.org. Будзем шчыра ўдзячныя за дапамогу.