XI Нацыянальны конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»

09.04.2014

Дзесяць краін, у тым ліку тры нашыя суседкі, далучыліся дзесяць год таму да Еўрапейскага Саюза. Як змянілася за гэты час іх жыццё? Што яны набылі і што страцілі? Як складваюцца іх адносіны з Беларуссю? Гэтыя пытанні будуць вызначаць тэматыку заданняў сёлетняга конкурсу.

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8 — 10 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Каманда-пераможца конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?» будзе ўзнагароджана паездкай у адну з краін Еўрапейскага Саюза.  Прэзентацыя-заяўка каманды павінна быць даслана да 21 красавіка 2014 г.

Падрабязней