Смуткуем па Генадзю Бураўкіну

30.05.2014

Раніцай 30 мая пайшоў з жыцця Генадзь Бураўкін. Паэт, які давёў, што нават чыноўніцкую працу можна рабіць годна і сумленна. Дыпламат. Майстра нацыянальнага радыё и тэлебачання. Аўтар «Калыханкi», на якой выгадавалася не адно пакаленне беларускіх дзетак.

Смуткуем, выказваем спачуванні родным і блізкім.

Развітанне з паэтам адбудзецца 31 мая з 11.30 у мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (вул. Ракаўская, 4).

Вершы Генадзя Бураўкіна ў аўтарскім выкананні: МалітваДобра ўсім жывецца ўлетку (складанка «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі»).

Зінаіда Бандарэнка: «За „Калыханку“ мы павінны ўсе нізка кланяцца яму»

Кадры жыцця

За два дні да смерці Бураўкін патрымаў у руках сваю апошнюю кнігу