Блог настаўнікаў Беларусі склаў сваю анкету пра «неўласцівыя функцыі»

24.06.2014

На пачатку лета педагогам у беларускіх школах прапанавалі анкету: іх папрасілі пералічыць так званыя «неўласцівыя» абавязкі, а таксама пазначыць час, які ідзе на падрыхтоўку да ўрокаў, факультатываў, пазакласных мерапрыемстваў і на афармленне разнастайнай дакументацыі.

Паколькі большасць настаўнікаў цяпер у працяглых адпачынках, калегі з Блогу настаўнікаў Беларусі даюць магчымасць адказаць на гэтыя пытанні анлайн.