Летняя медыяшкола для ўкраінскіх і беларускіх педагогаў і навучэнцаў

24.07.2014

Апошні тэрмін – 28 ліпеня 2014 г. 

Міжнародны дабрачынны фонд «Акадэмія ўкраінскай прэсы», Інстытут інавацыйных тэхналогій і зместу адукацыі Міністэрства адукацыі і навукі, моладзі і спорту Украіны запрашаюць педагогаў і навучэнцаў, зацікаўленых у развіцці медыяпісьменнасці, да ўдзелу ў тэматычнай летняй школе. 

Летняя медыяшкола для ўкраінскіх і беларускіх педагогаў і навучэнцаў будзе праходзіць 10 – 15 жніўня 2014 г. у навучальным комплексе Зялёная буча пад Кіевам.

У праграме школы – лекцыі, майстар-класы, прэзентацыі па методыцы выкладання медыяадукацыі, а таксама практычная частка (выданне папяровай і анлайн-версіі вучнёўскай газеты). 

Беларуская група будзе складацца з 7 педагогаў і 13 вучняў старэйшых класаў / студэнтаў малодшых курсаў. 

Дарога, пражыванне і навучанне – за кошт арганізатараў.

Падрабязней