
Польска-беларускі тэматычны слоўнік
Для школьнікаў і студэнтаў = Polsko-Białoruski słownik tematyczny dla uczniów i studentów: больш за 17,5 тысячаў слоўнікавых артыкулаў / Укладанне Лявон Баршчэўскі. — Мінск: Зміцер Колас, 2013. — 274 с.
ISBN 978-985-6992-26-4
Праз сайт knihi.by можна набыць польска-беларускі тэматычны слоўнік, які знаёміць з найбольш ужыванай у школах і ВНУ агульнай і агульнадыдактычнай лексікай, а таксама тэрміналогіяй з такіх дысцыплінаў, як літаратура, мова, мастацтва (культуралогія), гісторыя, грамадазнаўства (паліталогія, правазнаўства, сацыялогія, філасофія), геаграфія, біялогія, хімія, фізіка, астраномія, матэматыка і інфарматыка.
Слоўнік адрасаваны навучэнцам і настаўнікам СШ і ВНУ з польскай і беларускай мовай навучання, а таксама ўсім, хто цікавіцца польскай і беларускай тэрміналогіяй.
ЗМЕСТ
Уводзіны
Некаторыя фарманты польскіх тэрмінаў і іх прыблізныя беларускія адпаведнікі
Лацінскія ўмоўныя скароты
Выкарыстаныя слоўнікі і спецыяльная літаратура
Частка І. Агульная і агульнадыдактычная лексіка
Частка ІІ. Спецыяльная тэрміналогія
     Тэрміны з філалогіі (літаратура, мова) і мастацтвазнаўства
     Тэрміны, паняцці і назвы з гісторыі і грамадазнаўства
     Геаграфічныя тэрміны
     Тэрміны з біялогіі і экалогіі
     Хімічныя тэрміны
     Тэрміны з фізікі і астраноміі
     Тэрміны з матэматыкі і інфарматыкі


 
  
 
