
Праз 500 гадоў пасля Бітвы пад Воршай, 8 верасня ў мінскай кнігарні «логвінаЎ» (праспект Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя эпічнай настольнай гульні «1514», якую рапрацавала арт-студыяй «PRAS». Пачатак у 18.00.
Як вядома, 8 верасня 1514 года адбылася адна з найбольш важных вайсковых перамогаў беларускага войска: літвіны разграмілі воскі маскоўцаў на рэчцы Крапіўна, што пад Воршай. У гэтым годзе славутай перамозе нашых продкаў спаўняецца 500 год.
Арт-студыяй «PRAS» з гэтай нагоды распрацавала настольную гульню, якая так і называецца «1514», без намёкаў і накідаў — проста адзначыць знакавую для ўсіх сучасных беларусаў падзею. Бо, як кажуць, хто не ведае сваёй гісторыі — у таго няма будучыні!

Гульня складаецца з гульнявога поля памерам А2 (420×594 мм), шасці фігурак пяхоты, артылерыі і кавалерыі, 60 дапаможных картак з вайсковымі задачамі, кубіка для вызначэння руху ды, адпаведна, прывілаў гульні.
Кожны элемент дызайну зроблены паводле гістарычных дакументаў: на гульнявым полі змешчаны старажытны аршанскі замак, тагачасныя селішчы, млыны і вайсковыя лагеры, а ў вокладцы і картках — чарцяжы вайсковага ўзбраення сярэднявечча.

Пасля прэзентацыі гульні 8 верасня ў мінскай кнігарні «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці 37а), настолку «1514» заўсёды можна будзе набыць у гэтай кнігарні, а таксама замовіць поштаю ў любую кропку Беларусі на сайце symbal.by.

Механіка і правілы гульні «1514»
Гульцы дзеляцца па камандах у цотнай колькасці (могуць гуляць 2, 4 або 6 гульцоў) і вызначаюць, хто будзе літвінам, а хто маскоўцам. Далей гульцы атрымліваюць кожны па адной з 3-х фігур: пяхота, артылерыя, кавалерыя — ды кідаюць па чарзе кубік з лічбамі працягласці хода. Калі фігурка спынілася на чырвоным крузе, гулец атрымлівае чырвоную картку (калі на чорным — чорную) і выконвае адпаведную задачу, пазначаную ў картцы.

У выпадку, калі фігурка спынілася на крузе, дзе ўжо стаіць фігурка суперніка, адбываецца «бой» і фігурка суперніка, як абаронца, адыходзіць на адзін крок назад (бліжэй да свайго лагеру).
Настолка прызначаная для людзей ад 6 гадоў, сярэдні час гульні ~45 хвілін, колькасць гульцоў — 2, 4 альбо 6.

Задачы, якія прапануецца выканаць, маюць гістарычны падтэкст: што «вязухі», што «невязухі» — змяшчаюць у сабе інфармацыю, якая грунтуецца на рэальных забабонах, падзеях і асаблівасцях вайсковай справы сярэднявечча Усходняй Еўропы, але ўсё без указання асобаў і месцаў з мэтай зрабіць гульню больш універсальнай.
Замовіць гульню ўжо можна на інтэрнэт-пляцоўцы symbal.by.
Паводле artsiadziba.by



