Апошні тэрмін – 5 кастрычніка 2014 г.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, педагогі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькі, выхавальнікі, а таксама шырокае кола адукатараў і грамадскіх арганізацый.
Мэта конкурсу: укараненне дэмакратычных каштоўнасцяў у сістэму адукацыі, падтрымка самаарганізацыі настаўнікаў для інавацыйнай дзейнасці, метадычная і грамадзянская адукацыя, прышчапленне беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў новым пакаленням.
Праекты могуць выконвацца ў розных формах: адукацыйныя трэнінгі, майстар-класы, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і медыя-праектаў, выпуск інфармацыйных і метадычных матэрыялаў, арганізацыя школьных і тэматычных фэстаў ды інш.
Падрабязней у раздзеле Конкурсы