Мовазнаўцы Пётра Садоўскі й Вінцук Вячорка запрашаюць на чарговы, 30-ты сэзон Моўных сустрэчаў.
Праводзць яго ў межах кампаніі „Зробім лепш”, якую вядуць сябры Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў.
Чарговая сустрэча ў сераду, 8 кастрычніка.
Вінцук Вячорка
1. Тапанімія фармуе сьвядомасьць і паказвае, дзе межы. Куды падае націск у назвах Бяларучы, Радашка(о)вічы, Асіпа(о)вічы? Беларуская традыцыя найменьня вуліц і як яе аднавіць.
2. Аднаўляем беларускую тэрміналёгію: нешта бярэм ад папярэднікаў, а нешта робім самі. Практыкум (беларускі інтэрнэт і ня толькі).
І, як заўсёды, шмат цікавых рэчаў пра мову.
Пачатак а 18.30.
Уваход вольны.
Арт Сядзіба, пр. Незалежнасьці, 58, гандлёвы цэнтар "Маскоўска-Венскі" (наступны за ЦУМам). 4 паверх, пакой 430.



