08.10.2014

Клубная асветніцкая ўстанова «КінаБункер», Адукацыйны Цэнтр «ПОСТ» запрашаюць настаўнікаў, выкладчыкаў, а таксама ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у семінары-трэнінгу «Канфліктны менеджмент: асновы групавой і межасабовай медыяцыі». Семінар-трэнінг адбудзецца пад час школьных восеньскіх вакацый 28-30 кастрычніка 2014 года ў аграсядзібе Зарачаны, недалёка ад Мінска.
Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна да 20 кастрычніка даслаць заяўку.



