Запрашаем на семінар для настаўнікаў, бібліятэкараў, адукатараў

10.10.2014

Апошні тэрмін – 21 кастрычніка 2014 г. 

Таварыства беларускай школы і сайт «Nastaunik.info», пры падтрымцы іншых адукацыйных арганізацый, запрашаюць настаўнікаў, бібліятэкараў, адукатараў на семінар-практыкум «Фарміраванне сацыяльна-значных каштоўнасцей  жыцця ў школьнікаў сродкамі тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення і актыўнай ацэнкі» адбудзецца 25 – 26 кастрычніка ў Мінску.

Тэматыка семінара будзе сканцэнтравана вакол тэмаў сацыяльнай справядлівасці, каштоўнасці жыцця, пазбягання агрэсіі ды стварэння добразычлівай, спрыяльнай для развіцця і навучання атмасферы.

У якасці трэнераў і экспертаў у семінары будуць удзельнічаць педагогі і прадстаўнікі беларускіх і міжнародных арганізацый. 

Удзельнікі семінара атрымаюць камплекты інфармацыйна-метадычных матэрыялаў. 

Удзел у семінары – бясплатны. Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і кампенсацыю праезду ўдзельнікаў.

Падрабяўней у раздзеле Конкурсы