Мовазнаўцы Пётра Садоўскі й Вінцук Вячорка запрашаюць на 30-ты сэзон Моўных сустрэчаў.
Увага: падсумаваньне-канспэкт папярэдняй Моўнай сустрэчы „Зь дзеткамі па-беларуску” у блогу Пётры Садоўскага на Nastaunik.info
Чарговая сустрэча ў сераду, 22 кастрычніка. Вядзе Пётра Садоўскі.
У працяг тэмы “Русскій мір і Беларускі сьвет” на “Моўнай сустрэчы” 22 кастрычніка пойдзе размова пра зьявы другаснасьці, звыклага некрытычнага запазычваньня ў беларускі моўны ўжытак з расейскага бытавога ды інтэлектуальнага асяродку сумніўных і часам заведама фальшывых “крылатых” ісьцін.
Некаторыя тэмы:
Кілбаса “Царская”, салцісон “Крамлёўскі”, шыя “Імператарская”, сасіскі “Губернатарскія”… Такія безгустоўныя крыкліва-пірамідальныя назвы перапаўзьлі з маскоўскіх “мясных радоў” на мінскую Камароўку. Нашы прылаўкі сталі таксама “радамі” і выдалі дадаткова сваю сьціплую,але ня меш ганаровую “антысавецкую” абойму: “Панская”, “Шляхецкая”, “Гаспадарская”, “Хутарская” і нават ... “Кулацкая”.
Нашы журналісты ўсьлед за расейскімі пачалі пісаць “Слова не верабей...”. Трэба ж “як верабей” ці “што верабей”!
Беларускія спартыўныя журналісты, трэнеры ды чыноўнікі ад спорту, паўтараючы расейскіх, пачалі сьцьвярджаць, што ў здаровым целе – здаровы дух, спасылаючыся на антычныя крыніцы.
Але ж ніхто такога ніколі не гаварыў!
У беларускім нарысе бачым загаловак: “З далёкіх вандровак вярнуўшыся”, скалькаваны з расейскага “Из дальних странствий возвратясь”, які зь некаторага часу стаў ў расейскіх СМІ рубрыкай для тэкстаў пра падарожжы. Але ж гэта – радок (пачатак) верша клясыка расейскай байкі Андрэя Крылова, які называецца “Ілгун”! Там герой – што той Мюнгаўзэн ...
Пачатак а 18.30.
Уваход вольны.
Арт Сядзіба, пр. Незалежнасьці, 58,
гандлёвы цэнтар "Маскоўска-Венскі" (наступны за ЦУМам).
4 паверх, пакой 430.



