Конкурс на найлепшую падзею нефармальнай адукацыі 2014

29.10.2014

Апошні тэрмін – 23 лістапада 2014 г. 

Конкурс «Падзея года» праходзіць у межах Фестываля нефармальнай адукацыі 2014

Ён ладзіцца сярод тых, хто прафесійна займаецца нефармальнай адукацыяй (НФА), прадастаўляе паслугі нефармальнай адукацыі насельніцтву, рэалізуе праграмы або праводзіць мерапрыемствы. Адным словам, стварае ў сферы нефармальнай адукацыі выдатныя Падзеі, вартыя ўвагі і прызнання публікі і калегаў па цэху.

Падзеі, заяўленыя на конкурс, будуць ацэньвацца як журы, так і шляхам народнага галасавання ў некалькіх намінацыях.

Каб не ўскладняць конкурсную працэдуру, арганізатары абралі 5 простых пытанняў для прэзентацыі Падзеі і 3 простыя крытэрыі для яго ацэнкі.

Падрабязней у раздзеле Конкурсы