Міжнародны семінар для настаўнікаў

09.11.2014

Апошні тэрмін – 30 лістапада 2014 г.

Фундацыя імя Максімільяна Кальбэ запрашае настаўнікаў з Нямеччыны, Польшчы, іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на міжнародную сустрэчу са сведкамі нацысцкага рэжыму ў Аўшвіцы (Асвенціме).

Сустрэча адбудзецца 23 – 27 лютага 2015 г. у Цэнтры дыялогу і малітвы ў Асвенціме.

Удзельнікі сустрэчы змогуць наведаць гістарычнае месца трагічных падзеяў, пачуць расповеды людзей, што перажылі канцлагер і гета, а таксама абмяркуюць з калегамі, якім чынам сёння тэма нацызму выкладаецца ў навучальных установах.

Выдаткі на пражыванне, харчаванне і транспарт для ўдзельнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі пакрываюцца за кошт арганізатараў.

Падрабязней у раздзеле Конкурсы