Пяты Фестываль нефармальнай адукацыі

13.11.2014

V Фестываль нефармальнай адукацыі адбудзецца 5 – 6 снежня 2014 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я.Раў.

Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў Беларусі з 2006 года. Гэта падзея ўжо стала добрай традыцыяй стварэння адкрытай пляцоўкі для прафесійных абмеркаванняў і абмену вопытам у сферы нефармальнай адукацыі для практыкаў, тэарэтыкаў, метадыстаў, якія прадстаўляюць розныя сектары дзейнасці (недзяржаўны, дзяржаўны, прыватны).

Фестываль у Беларусі з'яўляецца сапраўдным святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых асоб, якія падзяляюць каштоўнасці і падыходы нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.

Асноўнай мэтай Фестываля нефармальнай адукацыі-2014 з'яўляецца паказ ролі і магчымасцей нефармальнай адукацыі, яе карысці для грамадства.

Задачы Фестываля 2014:

- прадставіць нефармальную адукацыю як сістэму, якая забяспечвае развіццё сацыяльных, грамадзянскіх, прафесійных кампетэнцый і творчых здольнасцей асобы на працягу ўсяго жыцця;
- прэзентаваць разнастайнасць праграм і спецыфіку падыходаў нефармальнай адукацыі, яе карысці для грамадства;
- стымуляваць абмен досведам і наладзіць партнёрскія сувязі паміж удзельнікамі;
- арганізаваць абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных напрамкаў развіцця нефармальнай адукацыі.

На працягу двух фестывальных дзён будуць прадстаўлены:

- прэзентацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў;
- майстар-класы ў выкананні лепшых адукатараў;
- творчыя конкурсы;
- дыскусіі па актуальных пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;
- цікавая культурная праграма;
- выстава арганізацый і адукацыйных праграм нефармальнай адукацыі.