26 лістапада – моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам

19.11.2014

Мовазнаўцы Пётра Садоўскі й Вінцук Вячорка запрашаюць на чарговы, 30-ты сэзон Моўных сустрэчаў.

Праводзяць яго ў межах кампаніі „Зробім лепш”, якую вядуць сябры Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў.

Чарговая Моўная сустрэча ў сераду, 26 лістапада.

Вінцук Вячорка

1.  Пачатак дакумэнту, ліста, публічнай ці судовай прамовы. Зварот фармальны і менш фармальны. Тытулы і пасады.
Ці ўжываем клічны склон у спраўным ліставаньні? «Міхась Алесевіч» і «Алесь Міхасевіч»? Праблема імя па бацьку: ці яно гістарычна ўласьцівае беларускай мове, а калі так – як гучыць і якія мае функцыі.

2.  На просьбы слухачоў. Каса ные. Блажыць, млосна, моташна. Крыху пра агульныя мэдычныя тэрміны: лекар мусіць разумець беларускамоўнага пацыента.

3.  Прыналежныя прыметнікі -- нашая адметнасьць. "Рыбакова хата", а ня "Дом рыбака". Спрэчны казус: Аленка – Аленчына хустка, а хустка Ядвігі, Вольгі, Еўгі? Вуліца -- Скарынава ці Скарынаўская?

Пачатак а 18.30.

Уваход вольны.

Арт Сядзіба, пр. Незалежнасьці, 58, гандлёвы цэнтар "Маскоўска-Венскі" (наступны за ЦУМам). 4 паверх, пакой 430.