27 снежня – Каляды ў музеі народнай архітэктуры і побыту

22.12.2014

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 27 снежня 2014 года  з 14:00 да 16.00 на святкаванне беларускага абрада Каляды.

Святкаванне гэтага свята праводзілася з самых старажытных часоў, калі толькі фармаваўся славянскі этнас. Каляда – гэта назва маладога, зноў народжанага сонца. Па ўяўленню нашых продкаў менавіта 25-га снежня ў дзень зімовага сонцазвароту старая зорка памірала, а новае нараджалася і з гэтага дня пачынаўся новы аграрны год. Але за дзень да нараджэння новага сонца найбольшую моц набывалі сілы Наві, што давала магчымасць варажыць, чым шарока карысталіся нашыя продкі. Дзеля таго каб працэс нараджэння Каляды адбыўся без перашкод, праводзіліся абрадавыя дзеі, гэтакія як: смерць і ажыўленне казы, катанне вогненага кола, распальванне вогнішча ў гонар зноў народжанага сонца, спаленне “Бадняка”.

З прыняццем хрысціянства гэтае свята было прыстасавана да веры аб нараджэнні ў гэтыя дні Хрыста, што паўплывала на традыцыі святкавання. Тры куцці сталі есці не ў адзін дзень, а праз тыдзень адзін ад аднаго, калядная зорка пераўтварылася ў віфлеемскую зорку, калядоўшчыкі адмовіліся ад вогнішча і г.д.

У праграме:

Тэатралізаванае прадстаўленне абраду, які рабіўся на прыканцы XIX, пачатку XX стагоддзя ў рэгіёне “Цантральная Беларусь”.
Майстра-клас па прыгатаванню куцці з наступнай дэгустацыяй “Шчодрай куцці”, “Мядовых пернікаў”, гарачага “Аўсянага кіселя”, альбо “Збіценя”.
Пастаноўка дахрысціянскіх абрадавых дзеяў: катанне вогненага кола; распальванне вогнішча ў гонар зноў народжанага сонца – Каляды; спаленне “Бадняка”.
Народныя карагоды і гульні. Для дзяцей будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, а таксама беларуская батлейка.
Увесь час грае беларуская народная музыка ў выкананні калектыва  Жвавы Карчмар.
Рэалізацыя кнігі: “Лучшие блюда белорусской кухни”.

Кошт квіткоў:   70 000 руб. -  для дарослых, 35 000 руб. - для дзяцей школьнага ўзросту,  для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Падрабязней на etna.by