«Займальная матэматыка»

20.01.2015

Конкурс працягнецца да канца навучальнага года.

Нацыянальны адукацыйны партал запрашае навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прыняць удзел у конкурсе «Займальная матэматыка».

На форуме adu.by ў тэме «Займальная матэматыка» будуць рэгулярна з’яўляцца займальныя матэматычныя задачы. Навучэнцы могуць прапаноўваць свае варыянты рашэння, а калі на працягу 24 гадзін не будзе атрымана ніводнага правільнага адказу, то адміністратары форуму размесцяць рашэнне задачы.

Першы з удзельнікаў форуму, які рашыў правільна задачу і апублікаваў яе рашэнне на форуме, атрымае прызавыя балы. Па выніках удзелу ў конкурсе лепшыя вучні будуць узнагароджаны прызамі. Конкурс працягнецца да канца навучальнага года.

Тым, хто хоча прыняць удзел у праекце, трэба адправіць на еmаіl: www.аdu.bу@gmаіl.соm заяўку і ўказаць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам); клас; установу адукацыі і хатні адрас.

Падрабязней на adu.by