50 гадоў з дня народзінаў Сержука Вітушкі

10.04.2015

10 красавіка 2015 г. споўнілася 50 гадоў з дня народзінаў Сержука Вітушкі.

Сяржук Вітушка (1965 – 2012) – беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Кіраўнік мінскага таварыства «Талака», гісторык, педагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей. З 1991 года жыў у Вільні, працаваў там настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Івана Луцкевіча. Цяжка захварэўшы на дыябет, страціў зрок і нагу, але не спыніў актыўнай дзейнасці. Арганізоўваў «сляпыя экскурсіі» па беларускіх мясцінах Вільні, пісаў казкі і п’есы-батлейкі.

«Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»: аўдыя

«Тэатр Сержука Вітушкі»: пальчыкавыя гульні, сцэнары, п'есы 

Маладзёвы лідэр беларускай незалежнасці

Паўліна Вітушчанка: будзем выдаваць кнігі на шрыфце Брайля ды начытваць аўдыякнігі