Стажыроўкі для настаўнікаў нямецкай мовы

10.08.2015

Апошні тэрмін – 19 жніўня 2015 г.

З верасня па снежань 2015 года Інстытут імя Гётэ ў Мінску ладзіць стажыроўкі ў Германіі для настаўнікаў і выкладчыкаў нямецкай мовы са школ і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Працягласць стажыровак складае ад 4-х да 7-мі дзён. Удзельнікі наведаюць канферэнцыі па пытаннях адукацыі ў Германіі, праграма ўключае наведанне заняткаў, устаноў адукацыі і семінараў. Выдаткі на праезд ажыццяўляюцца за кошт Інстытута імя Гётэ ў Мінску і Міністэрства замежных спраў Германіі.

Падрабязней у Конкурсах