Калядная праграма для беларускіх дзетак

11.12.2015

Увага: МУЗЕЙ АРГАНІЗУЕ ТРАНСПАРТ ДЛЯ СВАІХ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ!!!!

19 снежня
26 снежня
10 студзеня
17 студзеня
Яшчэ ёсць вольныя месцы!
Тэлефануйце: 8 (017) 5074469 і +37529 1353241

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах прапануе калядную праграму для школьнікаў! Пазнавальная экскурсія па залах музея раскажа пра шэдэўры беларускага народнага мастацтва, напрыклад, пра саламяныя царскія вароты 18 ст. Падчас займальнага майстар-класа госці пазнаёмяцца з некаторымі рамёствамі бліжэй. Кожны ўдзельнік атрымае сувенір, зроблены ўласнымі рукамі. Кульмінацыя свята - батлеечны тэатр па народных матывах “Дзве сястры – дзве каляды”. Завершыць святочную праграму прыход сапраўдных калядоўшчыкаў! Абрадавая дзея з класічнымі вобразамі “каляднай казы” ды “вучонага мядзведзя” пройдзе з удзелам гледачоў. Самыя актыўныя дзеці атрымаюць салодкія пачастункі!

Праграма:
1. Экскурсія па залах музея – 1 г.
2. Майстар-клас (на выбар; па папярэдней замове) – 1 г.
3. Спектакль “Дзве сястры – дзве каляды” і выступленне калядоўшчыкаў – 1 г.

Кошт праграммы на 1 чалавека – 100 тыс. (групы ад 30 чал.)

Варыянты майстр-класаў:
• “Повязь часоў” – майстар-класс па ткацтву паясоў. Кожны ўдзельнік выбірае колеравую гамму сам і цягам 1 гадзіны стварае невялікі пояс. Па заканчэнні працы- забірае свой выраб з сабой.
• “Саламяны цуд”- майстар-класс па саломапляценню. Пад кіраўніцтвам прафесійнага майстра удзельнікі ствараюць елачную цацку – “анёла”, які застаецца ў гасцей. 
• “Лялечны карагод” – майстр-класс па стварэнню традыцыйных абрадавых “лялек-мотанак”. Такія лялькі можна выкарыстоўваць у якасці елачных цацак. 
• “Пластыка гліны” – майстар-клас па вырабу птушак свісцёлак з гліны. Праводзіць прафесійны майстр. Свой выраб можна будзе забраць з сабой.

Даведкі па тэлефонах 8 017 5074469 ці +375291353241 Дар’я