20.12.2015
20 снежня 1945 выйшаў першы нумар «Настаўніцкай газеты».
Ад шчырага сэрца віншуем калег з юбілеем!
Зычым вам натхняць настаўнікаў на пазітыўныя змены ў нашай адукацыі – праз пашырэнне поля свабоды, праз прысутнасць на вашых старонках творчых людзей і новых ідэяў, праз зберажэнне вернасці беларускай мове выдання, праз рашучы выхад у электронную інфармацыйную прастору. Жадаем чытацкай павагі ды разумнага начальства.
І надалей будзем разам рабіць нашу адукацыю якаснай, канкурэнтаздольнай і беларускай!
РГА «Таварыства беларускай школы» і сайт Nastaunik.info