Дэпартамент гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) ладзіць семінар для настаўнікаў беларускіх школ і гімназій, падчас якога будуць абмеркаваныя праблемы выкладання складаных тэмаў найноўшай гісторыі Беларусі.
Нецікавасць, празмерная ідэалагізаванасць і выключна пазітывісцкі падыход сучасных падручнікаў па гісторыі Беларусі выклікаюць шмат нараканняў як з боку настаўнікаў, так і з боку вучняў ды іх бацькоў. Ад настаўнікаў патрабуюцца значныя высілкі і час на пошукі матэрыялаў, якія б кампенсавалі недахопы існуючых падручнікаў.
Увага! Першы семінар па праблемах выкладання «складаных» тэмаў найноўшай гісторыі Беларусі адбудзецца 14-15 мая ў Мінску. Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца да 8 мая.
Падрабязней у Конкурсах