Конкурс малюнкаў «Жывая вясна»: «Мая ластаўка»

02.05.2016

1 сакавіка – 31 мая 2016 г. 

Конкурс арганізоўвае BirdLife International. Удзельнік павінен прадставіць малюнак, які адлюстроўвае паводзіны вясковай ластаўкі –  напрыклад, у працэсе будоўлі гнязда, пры здабычы казурак для ежы, у палеце ці кармленні птушанят.

Удзельнік конкурса павінен быць не старэйшы за 16 год на момант адпраўкі малюнка і павінен зарэгістраваць свае першае назіранне птушак «Жывой вясны» на сайце www.springalive.net (ці праз смс на кароткі нумар 0841 альбо напісаць у адмысловых суполках сац. сетак  vk.com/springalive і www.facebook.com/Springalive.Belarus

Прызы: 1-е месца: бінокль Opticron; 2-е месца: фотакамера; 3-е месца: кніга «Птушкі і людзі» Марка Кокера з фота Дэвіда Ціплінга («Birds and People» by Mark Cocker). Найлепшыя працы будуць адзначаны «Аховай птушак Бацькаўшчыны» асобна.

Падрабязней на ptushki.org