Апошні тэрмін – 5 ліпеня 2016 г.
Adukacyja.info ладзіць трэнінг для адукатараў і тых, хто працуе з моладдзю, 30–31 ліпеня ў Гродне. Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі старэйшых класаў школы, каледжаў ды ВНУ, выкладчыкі нефармальных курсаў і ўстаноў дадатковай адукацыі, моладзевыя працаўнікі. Асаблівая перавага пры адборы будзе аддадзена адукатарам з малых гарадоў і вёсак.
У праграме:
• Новыя трэнды ў адукацыі (навыкі 21 стагоддзя, гейміфікацыя, масавыя анлайн-курсы, змяшаная і самакіруемая адукацыя, ментарства);
• Медыяпісьменнасць ды магчымасці інтэрнэту для адукацыі;
• Прыгожая візуалізацыя адукацыйных матэрыялаў;
• Outdoor-адукацыя (адукацыя на свежым паветры);
• Адукацыйныя магчымасці для беларускіх навучэнцаў і настаўнікаў;
• Кансультацыі па падрыхтоўцы акадэмічных і прафесійных рэзюмэ (CV) і матывацыйных лістоў;
• Асобны блок для настаўнікаў замежных моў: кансультацыі па асаблівасцях падрыхтоўкі да міжнародных моўных тэстаў TOEFL і IELTS.
Падрабязней у Конкурсах