Мінчанка Вольга Шыраева здае тэставанне па матэматыцы на 100. Падрыхтавацца ёй дапамагае рэпетытар Аляксей Васілеўскі. Як гэта, здаць ЦТ ідэальна, абітурыентка і рэпетытар абмяркоўваюць у студыі Еўра pадыё.
Вольга Шыраева
"У нас моцны ўзровень быў у першым ліцэі. Я хадзіла на факультатывы, а займацца пачала летам, адразу пасля 10 класа".
"Не скажу, што напружвалася, начамі спала і нават вельмі шмат".
"Па ранках, перад кожным іспытам у мяне быў абрад: з'есці шакаладку з кубкам чорнай кавы".
"Трэба сябе рыхтаваць да таго, што год давядзецца папрацаваць, падцягнуць веды. Самае галоўнае было — запоўніць прабелы ў ведах. Здаць на сто балаў — гэта рэальна, я не думала, што так проста".
"Для мяне факультэтам мары стаў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі".
Аляксей Васілеўскі
"У чалавека мусіць быць характар і ён мусіць вучыцца з першага класа і быць гатовым да урокаў".
"Ёсць тры складнікі для поспеху: чалавек як асоба, бацькі, якія дапамагаюць, і школа".
"Калі Воля выкладвала ў Інстаграм фоткі, то часцей за ўсё гэта былі падручнікі".
"Цяпер дзесьці з першага класа мараць стаць айцішнікамі".
"Мая праца як рэпетытара — гэта толькі 5% ад выніку".
Фота: Алесь Пілецкі