15.08.2016
Апошні тэрмін – 20 верасня 2016 г.
У рамках праекта «У госці да кніг» Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе серыя заняткаў «Клуб кніжных прафесараў». Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 6–12 гадоў.
Серыя «Клуб кніжных прафесараў» з’яўляецца суцэльным курсам і ўключае 9 заняткаў. На працягу навучальнага года дзеці наведваюць музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі кожны месяц. Праграма пачынаецца ў верасні і завяршаецца ў маі. Заняткі праводзяцца на беларускай мове і ўключаюць інтэрактыўныя экскурсіі, пазнавальныя гутаркі, майстар-класы, творчыя заданні і гульні.
Падрабязней у Конкурсах