19.08.2016
Пачатковы заробак у школе павінен адпавядаць сярэдняму заробку ў краіне, лічыць міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
“У краінах, дзе сістэмы адукацыі развіваюцца найбольш паспяхова, прыйшлі да высновы: важна давесці пачатковы заробак настаўніка да ўзроўню пачатковых заробкаў выпускнікоў ВНУ ў іншых галінах, але яе павышэнне за межы сярэдняга рынкавага ўзроўню не прыводзіць да далейшай якасці і/або колькасці прэтэндэнтаў на пасаду настаўніка”, — заявіў у інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня” Жураўкоў.