20.11.2016
Апошні тэрмін – 5 снежня 2016 г.
Рэспубліканскі конкурс праектаў «Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу» абвясцілі Міністэрства адукацыі і МТС. Конкурс пройдзе ў наступных намінацыях: «Найлепшы інавацыйны праект для навучэнцаў і студэнтаў ВНУ», «Найлепшы інавацыйны праект для бацькоў» , «Найлепшы інавацыйны праект для педагогаў» і «Найлепшы моладзевы інавацыйны праект».
Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі і студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі. У ліку ўзнагарод самыя сучасныя гаджэты ад кампаніі Huaweі, навучанне па абраным курсе ў Адукацыйным цэнтры Парка высокіх тэхналогій і ўдзел у інвестыцыйнай праграме ад МТС.