Конкурс для школьнікаў «І складаюцца самыя дзівосныя казкі…»

22.11.2016

Апошні тэрмін – 31 снежня 2016 г.

Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа абвяшчае конкурс для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. У конкурсе прадугледжаны наступныя намінацыі і тэмы:

Літаратурны конкурс:

«Крыніца натхнення» – апавяданні «Казкі жыцця» Якуба Коласа
«Чыя праўда?» – філасофскі аспект «Казак жыцця» Якуба Коласа
«Ну, такі каток харошы, як драпянка за тры грошы!» – мой хатні гадаванец
«І каб кожны пачуў тваё слова» – да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа

Конурс выяўленчага мастацтва (малюнак, паштоўка, пано, калаж, вырабы hand-made):

«Вось што, дзеткі, мае краскі» – 90 гадоў вершу «Савось-распуснік»
«Казкі жыцця» Якуба Коласа ў выяўленчым мастацтве
«Жывыя малюнкі, вобразы, сімвалы …» – да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа

Падрабязней у Конкурсах