Дзіцячая ялінка «Калядная казка пра Казу і Пятра»

07.12.2016

Выдатны падарунак для вашых дзетак – музычная беларускамоўная ялінка «Калядная казка пра Казу і Пятра» паводле аднайменнага твору Ігара Кузьмініча.

Гэта супольны праект гурту «VURAJ» і тэатральнага праекту Андрэя Саўчанкі. У праграме: музычны спектакль, калядныя гульні, танцы, спевы, конкурсы ды іншыя забаўкі з прыемнымі падарункамі.

Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы» і крамы symbal.by.

Пра спектакль:
Раней на зямлі амаль не было Зімы і Ночы. Таму што руплівая Каза сябравала з Сонцам і не давала яму адпачываць. Аднойчы яе сустрэў заможны гаспадар Пятро. Запрасіў Пятро Казу да сябе ў дом, бо была ў яго адна бяда — не было ў іх з жонкай дзетак. А ведаў Пятро, што Каза шчасце прыносіць. Пагадзілася Каза. А далей…

Даты правядзення ялінкі:
26 снежня, 27 снежня,  28 снежня 2016 г.,
4 студзеня, 5 студзеня, 6 студзеня 2017 г.

Збор гасцей: 12:00. Працягласць мерапрыемства — 60 хвілінаў. Месца правядзення: кафэ «Грай», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33.

Кошт квітка: 10 рублёў. Квіткі можна набыць тут. Чакаем дзетак ад 3 да 13 гадоў з іх бацькамі. Для бацькоў і дзяцей да 3-х гадоў уваход вольны!

Падрабязная інфармацыя тут і па тэлефонах: +375 (29) 651-78-98; +375 (44) 787-60-38. Падзеі мерапрыемства ў сацыяльных сетках: vk, facebook.

artsiadziba.by