Ч.1 «Дзяржаўныя межы Беларусі»

23.01.2017

Комплекс метадычных матэрыялаў па Гісторыі Беларусі, 10 кл.,  які будзе карысны для вывучэння раздзела “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці” хутка з'явіцца на нашым сайце.

У камплект уваходзяць  8 відэаролікаў:

  • Дзяржаўныя межы Беларусі,
  • Кастрычніцкія падзеі 1917 г. ў Беларусі,
  • Брэсцкі мір і Беларусь,
  • Абвяшчэнне БНР,
  • Стварэнне ССРБ,
  • Падзеі савецка-польскай вайны ў Беларусі,
  • Беларуская дзяржаўнасць у 1919–1920 гг. Рыжскі мір,
  • Беларусь пасля Рыжскага міру.

Змест ролікаў адпавядае праграме. Іх можна выкарыстоўваць для арганізацыі перакуленага навучання ці  прапанаваць для прагляду ў класе падчас вывучэння новага матэрыялу.

У камплекце Вы таксама знойдзеце сцэнарыі правядзення ўрокаў. Яны зроблены ў адпаведнасці з трохфазнай мадэллю ўрока ў рамках тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення. Да сцэнарыяў дадаюцца ўсе неабходныя матэрыялы: картасхемы, табліцы і схемы, якія прапаноўваецца запоўніць вучням, тэксты з пропускамі, падборкі тэкстаў для арганізацыі практычнай работы і інш.

Прапануем паглядзець першы ролік "Дзяржаўныя межы Беларусі",

 

Cпампаваць відэаролік у фармаце mp4

Дапаможныя матэрыялы: Сцэнарый уводнага ўрока "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці" і дадаткі.
Спампаваць у фармаце PDF
Спампаваць у фармаце DOCX

Праект паўстаў дзякуючы таленту стваральніцы ролікаў Святланы Сяргеевай і пры дапамозе Культурна-адукацыйнай фундацыі Орса-Рамана.
Водгукі вітаюцца.