Музейныя заняткі «Рукапісная кніга»

30.01.2017

Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае 4 лютага 2017 г. дзяцей 6–12 гадоў ды іхных бацькоў на заняткі па тэме «Рукапісная кніга». 

Рукапісная кніга з’яўлялася падмуркам для стварэння кнігадрукавання. У скрыпторыях Беларусі рукапісы ствараліся з найдаўнейшых часоў  яшчэ з XIXII стагоддзяў. У выніку за стагоддзі нашымі продкамі была створана надзвычай багатая і разнастайная рукапісная кніжная спадчына. Рукапісныя кнігі звяртаюць на сябе ўвагу дзякуючы ў тым ліку сваёй мастацкай аздобе. Мноства маляўнічых ініцыялаў сустракаецца ў рукапісных кнігах, і кожны з’яўляецца ўнікальным творам мастацтва. Удзельнікі заняткаў створаць свой непаўторны ініцыял.

Дзеці і дарослыя будуць мець магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты з мінулага – рукапісныя кніжныя помнікі, якім ужо 500 і больш гадоў. Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца праз дыялог, гульні і творчасць.

Пачатак заняткаў а 12-й гадзіне.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыялам для творчага задання: 3.70 (тры рублі семдзесят капеек).

Кантактная інфармацыя:

тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Паводле nlb.by