12.03.2017
Арганізуюцца штотыднёвыя бясплатныя заняткі для вучняў 7-х i 9-х класаў па беларускай мове, археалогіі і гісторыі Беларусі з вядомымі ў краіне навукоўцамі і выкладчыкамі. Час і месца правядзення заняткаў – кожны аўторак, на сядзібе Таварыства беларускай мовы (г.Мінск, вул. Румянцава, 13, ст. метро “Плошча Перамогі”).
Арганізацыйны збор з бацькамі і першыя заняткі 14 сакавіка 2017 г. Пачатак – 16.30.