22.04.2017
XXVIІI метадычны летнік Альхоўка
адбудзецца з 3 па 9 ліпеня 2017 года
ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” пры падтрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага (План павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі ў 2017 годзе ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, зацв. Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 28.12.2016 № 1090. http://www.academy.edu.by/files/pk%202017/Plan_2017_24_01.pdf)
Тэма курсаў: “Метадычная работа ў школе як механізм прафесійнага развіцця настаўнікаў”.
Мэта курсаў: авалоданне сучаснымі эфектыўнымі формамі і метадамі прафесійнага развіцця педагогаў.
Месца правядзення заняткаў – “зялены клас” на беразе р. Страча і кабінет інфарматыкі Альхоўскай школы Астравецкага раёна.
Удзельнікі – толькі тыя настаўнікі, кіраўнікі школ, метадысты і выкладчыкі ІРА, якія дашлюць заяўкі з 21 па 31 мая 2017 г. і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. У конкурсе будуць мець перавагі педагогі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік.
Аформіце заяўку ў выглядзе табліцы
Прозвішча, імя і імя па бацьку
Пасада
Месца працы
Хатні адрас з паштовым індэксам
Тэлефон 8-0ХХХХХХХХ
Е-mail
Пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка, які аплоціць камандзіроўку (калі яе дадуць)
Чаму Вы вырашылі вучыцца менавіта на гэтых курсах?
Якімі эфектыўнымі формамі і метадамі метадычнай работы ў школе вы валодаеце і можаце прадэманстраваць у летніку (не абавязкова)
У якім годзе Вы ўпершыню прыехалі ў летнік
Колькі разоў Вы прайшлі навучанне на курсах у летніку
Пажаданае месца начлегу (свая палатка ці прышкольны інтэрнат)
На чым прыедзеце ў летнік (свая машына ці грамадскі транспарт)
Заяўку дашліце М. Запрудскаму на адрас zaprudskyn@mail.ru
Не патрэбна дасылаць далучаным файлам.
Важныя даты:
21 --31 мая – прыём заявак
3 ліпеня – заезд у Альхоўку
4 ліпеня – пачатак заняткаў
8 – апошні дзень курсаў
9 ліпеня – ад’езд.
Падрабязнасці пра летнік можна прачытаць на старонках часопіса “Фізіка”, у “Настаўніцкай газеце” (у ліпеньскіх або жнівенскіх нумарах), а таксама ў інтэрнэце: http://www.academy.edu.by/personalii/372.html
Звяртаемся да былых настаўнікаў фізікі, якія раней бывалі у нашым Альхоўскім летніку,
а цяпер маюць паспяховы бізнес! І да ўсіх, каму неабыякава будучыня адукацыі.
Сябры, калі ў Вас ёсць магчымасці і жаданне зрабіць хоць невялікі творчы, матэрыяльны або фінансавы ўнёсак у наш праект, звяжыцеся з М. Запрудскім (эл. адрас вышэй).
а цяпер маюць паспяховы бізнес! І да ўсіх, каму неабыякава будучыня адукацыі.
Сябры, калі ў Вас ёсць магчымасці і жаданне зрабіць хоць невялікі творчы, матэрыяльны або фінансавы ўнёсак у наш праект, звяжыцеся з М. Запрудскім (эл. адрас вышэй).