Беларускамоўныя класы у Жодзіне і Баранавічах

28.05.2017

Ёсць магчымасць адкрыць беларускамоўны клас у Жодзіне – ахвотныя, адгукніцеся!

У Баранавічах таксама пачынаецца набор у беларускамоўны клас.
 
У новым навучальным годзе ў адной са школ горада можа адкрыцца беларускамоўны 1-ы клас. Ці з'явіцца ён наогул і на базе якой з устаноў адукацыі размесціцца, залежыць ад колькасці ахвотных вучыцца на роднай мове. 
 
Сёння ў Баранавічах ёсць адзіны беларускамоўны клас — у гімназіі №4. Ён быў створаны па ініцыятыве бацькоў і спачатку існаваў у сярэдняй школе №14.
 
У гэтым годзе аддзел адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама вырашыў набраць першакласнікаў у беларускамоўны клас, адкрыццё якога плануецца ў школе №13.
 

nn.by