Першая Неканферэнцыя для школьных настаўнікаў EdCamp Belarus.
14 кастрычніка ўпершныю ў Мінску пройдзе (Не)канферэнцыя для школьных настаўнікаў EdCamp Belarus.
Пытанні адукацыі заўсёды знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ў краінах з эканомікай, якая развіваецца, і ролю настаўніка ў фарміраванні прагрэсіўнай моладзі нельга недаацэньваць. Паводле апошніх статыстычных даследванняў, у Беларусi працуе каля 117 тыс. настаўнікаў, якія навучаюць 969 тыс вучняў, а гэта 10,2% насельніцтва ўсёй краіны. Пры гэтым, сёння ў нашых настаўнікаў мала магчымасцяў для будавання прафесійнай супольнасці, адкрытых нефармальных зносінаў і абмену вопытам.
Ва ўмовах інфармацыйнага грамадства немагчыма быць ізаляваным ад свету і тэндэнцый, якія адбываюцца. У дадатак, рынак працы патрабуе ад выпускнікоў навучальных установаў іншых якасцей і ведаў, якія не можа даць састарэлая сістэма адукацыі. Настаўнікі вымушаны адпавядаць патрабаванням часу, яны маюць патрэбу ў развіцці і прафесійнай самарэалізацыі.
На вырашэнне гэтай праблемы скіравана першае дыскусійнае мерапрыемства ў фармаце (Не)канференцыi - EdCamp Belarus.
EdCamp (Education Camp) - міжнародная ініцыятва, якая нарадзілася ў настаўніцкім асяродзі ЗША і распаўсюдзілася на дзясяткі краінаў свету.
На сённяшні дзень больш за 1500 мерапрыемстваў у 35-ці краінах свету аб'ядналі 120000 настаўнікаў і настаўніц і розных стэйкхолдэраў навучальнага працэсу з усіх куткоў зямнога шара для адкрытага абмену педагагічным вопытам, супрацоўніцтва і вырашэння агульных задач.
EdCamp мае сваю ўнікальнасць.
Дзякуючы новаму дыскусійнаму фармату (Не)канферэнцыя падпарадкоўваецца закону «дзвюх ног»: ўдзельніцы і ўдзельнікі самастойна вызначаюць праграму і ход мерапрыемства. Пасля завяршэння EdCamp усе адчуваюць так званы «эфект доўгага хваста» - працяг абмеркавання, дзейнасці, выпрацоўкі ідэй ужо пасля заканчэння суменных дзеянняў.
Гэтая падзея дасць настаўнікам магчымасць далучыцца да сусветнага руху правядзення такога роду адукацыйных мерапрыемстваў, павысіць самаацэнку настаўнікаў і іх абазнанасць у сучасных адукацыйных тэндэнцыях.
Але самае галоўнае, настаўнікі зразумеюць у поўнай меры сваю адказнасць за будучыню: наколькі прафесія педагога ўплывае на развіццё, а, часам, нават на лёс кожнага чалавека і краіны, наколькі важна дзейнічаць ужо тут і цяпер, далучаць калег, а не чакаць загадаў, каманд і больш спрыяльных умоваў. Калі рух EdCamp у Беларусі будзе развівацца, то школа нашай краіны будзе папаўняцца кваліфікаванымі, самадастатковымі прафесіяналамі, здольнымі браць на сябе адказнасць і ствараць атмасферу, каб навучанне для дзяцей было карысным і прыносіла задавальненне.
Будзем рады бачыць ініцыятыўных настаўнікаў, якія шануюць сваю прафесію і імкнуцца да развіцця ў ёй.
Для ўдзелу ў Першай (Не)канферэнцыі EdCamp Belarus неабходна запоўніць АНКЕТУ і чакаць асабістага запрашэння!
Арганізатары разглядаюць магчымасць кампенсацыі праезду іншагароднім удзельнікам.
Арганізатары EdCamp Belarus:
Global Shapers Minsk HUB, Таварыства Беларускай Школы.
Партнёры:
конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend,
унітарнае прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».
Інфармацыйны партнёр: nastaunik.eu
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту: jp@edcamp.by
цi па тэлефоне +375 29 105 00 81