Заняткі для дзетак 5–7 гадоў і іх бацькоў 26 верасня 2017 г.
Бібліятэка – гэта найперш дом, дзе жывуць кнігі. На занятках дзеці пазнаёмяцца з будынкам самай вялікай бібліятэкі краіны і даведаюцца, як арганізавана ў ім кніжнае жыццё. Асаблівая ўвага будзе нададзена выставе “Францыск Скарына і яго эпоха”, дзе экспануюцца арыгінальныя кніжныя помнікі. Маленькія наведвальнікі пазнаёмяцца з “доўгажыхарамі” кніжнай культуры, некаторым з якіх ужо больш за 500 гадоў.
Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.
Пачатак заняткаў: у 18.30.
Працягласць: 60 хвілін.
Кошт з матэрыяламі для творчага задання – 6.00 бел. руб.,
дзеці са шматдзетных сем’яў – 4.00 бел. руб.
Адрас: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116, г. Мінск
Кантактныя тэлефоны для запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.
Паводле інфармацыйнага ліста