Коміксы і важнае — дыскусія 9 кастрычніка ў Мінску

05.10.2017

9 кастрычніка ў Мінску адбудзецца дыскусія па тэме «Комікс  малюнкі, якія могуць змяняць рэальнасць?» З удзелам мастакоў, праваабаронцаў і аматараў коміксаў!

Мастацтва, творчасць і свабода выказвання меркаванняў таксама для чагосьці патрэбныя. Напрыклад, яны могуць граць значную ролю ў асвятленні і вырашэнні пытанняў роўнасці і сацыяльнай справядлівасці. А што наконт коміксаў? Гэта проста прыгожыя малюнкі з захапляльным сюжэтам або яны могуць адлюстроўваць рэальныя сацыяльныя праблемы?

Пра гэта і многае іншае можна будзе паразмаўляць на дыскусіі 9 кастрычніка (панядзелак) ў Галерэі TUT.BY. У якасці экспертаў выступяць супрацоўнік крамы коміксаў «Time to be a hero» Уладзіслаў Міктум, сацыяльны антраполаг, незалежны даследчык коміксаў, праваабаронца Мікіта Трафімавіч і праваабаронца і каардынатар кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Андрэй Палуда.

Бонусным дадаткам чакаецца прэзентацыя коміксу «Мама, гэта я ...» па тэме смяротнага пакарання.

Размовы, меркаванні, спрэчкі вітаюцца.

Дзе: Мінск, Галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага 57, паверх 9)
Калі: 9 кастрычніка, а 18:30.

Дыскусія арганізаваная пры падтрымцы Валанцёрскай Службы «Вясны» ў рамках Тыдня супраць смяротнага пакарання, поўны анонс мерапрыемстваў па спасылцы.

Паводле інфармацыйнага ліста